АБРАЗ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Jezu ufam Tobie BYЯго паходжанне звязана з аб'яўленнем Пана Езуса сястры Фаустыне ў Плоцку 22 лютага 1931 г. Падчас гэтага аб'яўлення Хрыстус выказаў пажа-данне, каб быў намаляваны такі абраз і каб унізе яго былі змешчаны словы: Езу, давяраю Табе.На абразе прадстаўлены ўваскрослы Хрыстус, на руках і нагах якога—сляды ўкрыжавання.

3 прабітага, нябачнага на абразе, Сэрца, зыходзяць два промні: чырвоны і бледны. Калі Езусу было зададзена пытанне аб іх значэнні, Ён растлумачыў: «Бледны промень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны промень азначае кроў, якая з'яўля ецца жыціфм душаў. Гэтыя два промні выйшлі з глыбіні Маёй Міласэрнасці тады, калі Маё канаючае Сэрца было адчынена дзідаю на крыжы (299). Інакш кажучы, гэтью промні азначаюць святью сакрамэнты, а таксама святы Касцёл, народжаны з прабітага боку Хрыста, і дары Духа Святога, біблейскім сімвалам якога з'яўляецца вада. «Шчаслівы, хто будзе жыць у іх святле, — сказаў Езус, — бо не спасцігне яго рука Божага правасуддзя» (299).

Такім чынам, абраз паказвае вялікую міласэрнасць Бога, якая ва ўсёй паўнаце была аб'яўлена ў пасхальнай містэрыі Хрыста і самым жыватворным чынам ажыццяўляецца ў Касцёле праз святыя сакрамэнты. Абраз павінен выконваць ролю пасудзіны для чэрпання ласкаў і быць знакам, які нагадвае вернікам пра неабходнасць даверу ў адносінах да Бога і міласэрнасці ў адносінах да бліжніх. Аб духоўнай паставе даверу гавораць словы, змешчаныя ў надпісе пад абразом: Езу, давяраю Табе. «Абраз, — сказаў Езус, — павінен нагадваць абпатрабаваннях Маёйміласэрнасці, бо нават самая моцная вера нгчым не дапаможа без учынкаў» (742).

3 такою формаю ўшанавання абраза, якая грунтуецца на даверлівай малітве, злучанай з учынкамі міласэрнасці, Пан Езус звязаў наступнае асаблівае абяцанне — абяцанне ласкі збаўлення, вялікіх дасягненняў на шляху да хрысціянскай дасканаласці, ласкі шчаслівай смерці, а таксама абяцанне ўсялякіх іншых ласкаў і зямных дабро-таў, аб якіх з даверам будуць прасіць у Яго міласэрныя людзі.
«Я даю людзям пасудзіну, — сказаў Пан Езус сястры Фаустыне Кавальскай, — з якою яны па вінны прыходзіць па ласкі да крыніцы міласэрнасці. Гэтаю пасудзінаю з'яўляецца гэты абраз з надпісам: Езу, давяраю Табе» (327). «Праз гэтпы абраз Я буду ўдзяляць душам шматплікія ласкі, і тпаму няхай кожная душа мае да яго достпуп» (570). «Я абяцаю, што тая душа, якая будзе ўшаноўваць гэты абраз, не загіне. Абяцаю ёй таксама ўжо тут, на зямлі, перамогу над ворагамі, а асабліва ў хвіліну смерці. Я сам буду абараняць яе, як сваю хвалу» (48).

«Мяне паліць агонь міласэрнасці, Я жадаю выліць яго на душы людзей. О, які боль яны прычыняюць Мне, калі не хочуць прыняць гэты агонь (...). Скажы спакутаванаму чалавецтву, няхай яно прытуліцца да Майго міласэрнага Сэрца, і Янапоўню [яго]'спакоем» (1074). «Не знойдзе чалавец-тва заспакаення, пакуль не звернецца з даверам да Маёй міласэрнасцг» (300).

<Гавары свету пра Маю міласэрнасць, няхай усё чалавецтва спазнае Маю бязмежную міласэрнасць. Гэта знак апошняга часу, пасля яго надыдзе судны дзень. Пакуль ёсць час, няхай людзі звяртаюцца да крыніцы Маёй міласэрнасці, няхай шукаюць паратунку ў Крыві і Вадзе, што выцеклі дзеля ix> (848). «Перш, чым Я прыйду як справядлівы Суддзя, Яадчыняю насцеж дзверы Маёйміласэрнасці. Хтпо не хоча прайсці праз дзверы міласэрнасці, тпой мусіць прайсці праз дзверы Маёй справядлівасці» (1146).