РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ШАНАВАННЯ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

«Душы, якія распаўсюджваюць шанаванне Маёй міласэрнасці, Я ахоўваю на працягу ўсяго жыцця, як чулая матуля сваё немаўля, а ў хвіліну смерці буду для іх не Суддзёю, але міласэрным Збаўцам» (1075). Пан Езус, заахвочваючы распаўсюджваць шанаванне Божай Міласэрнасці, абя-цаў мацярынскую апеку на працягу ўсяго жыцця і ў хвіліну смерці. Асаблівае абяцанне Ён даў святарам, кажучы: «Закаранелыя грэшнікі будуць раскайвацца ад іх словаў, калі яны будуць гаварыць пра бязмежную міласэрнасць Маю, пра літасць, якую маю да іху сваім Сэрцы. Святарам, якія будуць абвяшчаць і праслаўляць Маю міласэрнасць, дам незвычайную моц, намашчу іх словы і ўскалыхну тыя сэрцы, да якіх яны будуць пра-маўляць» (1521).

Сутнасцю набажэнства да Божай Міласэрнасці і апостальства з'яўляецца сведчанне жыцця ў духу гэтага набажэнства, гэта значыць, у духу дзіцячага, даверу да дабрыні і ўсемагутнасці Бога, а таксама ў духу дзейснай любові да бліжняга.

«Усім душам, — сказаў Пан Езус, — якія бу-дуць праслаўляць гэтую Маю міласэрнасць і распаўсюджваць яе шанаванне, заахвочваючы іншыя душы даверыцца Маёй міласэрнасці, Я абяцаю, што яны не зведаюць стпраху ў хвіліну смерці. Мая міласэрнасць аслоніць іху гэгпай апошняй барацьбе» (1540).                                         

*  *  *

О вечная Любоў, я жадаю, каб Цябе пазналі ўсе душы, створаныя Табою. Я хацела б стаць святаром, каб няспынна гаварыць пра Тваю міласэрнасць грэшным душам, якія ахоплены роспаччу. Я хацела б стаць місіянерам і несці святло веры ў самыя дзікія краіны, каб даць душам пазнаць Цябе, каб, ахвяруючыся дарэшты за іх, памерці пакутніцкаю смерцю, якою Ты памёр за мяне і за іх. О Езу, я вельмі добра ведаю, што магу быць святаром, місіянерам, прапаведнікам, магу памерці пакутніцкаю смерцю праз поўнае вынішчэнне і самаахвяраванне дарэшты з любові да Цябе, Езу, і да несмяротных душаў. Вялікая любоў умее ператвараць малое ў вялікае (302).

Маё найболыпае жаданне, каб душы пазналі Цябе, бо Ты — іх вечнае шчасце, каб паверылі дабрыні Тваёй і праслаўлялі бяз-межную міласэрнасць Тваю (305).