СВЯТА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

У адпаведнасці з пажаданнем Пана Езуса свята Божай Міласэрнасці павінна святкавацца ў першую нядзелю пасля Вялікадня, што ўказвае на цесную сувязь паміж велікоднаю таямніцаю Адкуплення і гэтым святам. Літургія гэтага дня найбольш поўна праслаўляе Бога ў таямніцы Яго міласэрнасці.

Свята Міласэрнасці павінна быць не толькі днём асаблівага ўшанавання Бога ў таямніцы Яго міласэрнасці, але таксама днём ласкі для ўсіх лю-дзей, а асабліва для грэшнікаў, бо Пан Езус звязаў з гэтым святам вялікія абяцанні.
Найбольшае з абяцанняў звязана са святой Камуніяй, прынятаю ў гэты дзень, — гэта абяцанне «поўнага адпушчэння правінаў і караў», гэта значыць, такой ласкі, якую мы атрымліваем толькі ў сакрамэнце святога хросту. Значнасць гэтага свята заключаецца таксама ў тым, што ўсе, нават тыя, хто навернецца ў гэты дзень, могуць выпрасіць усялякія ласкі, калі яны будуць згодныя з Божаю воляю.,,

«Я хачу, — сказаў Пан Езус сястры Фаусты-не, — каб гэты абраз (...) быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня; гэтая нядзеля павінна стаць святам Міласэрнасці» (49).

«Я жадаю, каб святпа Міласэрнасці было паратпун-кам і прыстанішчам для ўсіх душаў, а асабліва для бедныхгрэшнікаў.
У гэты дзень адчынена нутро Маёйміласэрнасці; Я спасылаю цэлаемораласкаў на душы, якія набліжаюцца да крыніцы Маёй міласэрнасці. Тая душа, якая [у гэты дзень]' прыступіць да споведзі і святой Камуніг, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і [будзе збаўлена ад] караў. Угэты дзень адчыненыя ўсе Божыя каналы, па якіх сыходзяць ласкі; няхай не баіцца наблізіцца да мяне ніводная душа, нават калі б яе грахі былі як пурпур» (699).

«Гэтае свята выйшла з нутра [Маёй міласэр-насці]для суцяшэнняўсяго свету» (1517)... пўсталявана ў глыбінях Маіх міласцяў» (420).

Папа Ян Павел II устанавіў свята Божай Міласэрнасці для ўсяго Касцёла ў дзень кананізацыі сястры Фаустыны, 30 красавіка 2000 г., а дэкрэт Апостальскй Сталіцы быў выдадзены 5 мая 2000 г.

Падрыхтоўкаю да гэтага свята павінна быць навэнна, асноваю якой з'яўляецца Вяночак да Божай Міласэрнасці (чытаецца на працягу 9 дзён, пачынаючы з Вялікай пятніцы).