Другі дзень

«Сёння прывядзі да Мяне душы святарскія і манаскія і акуні іх у Маю бязмежную міласэрнасць. Яны далі мне сілу вытрываць горкую Муку; праз іх, як праз каналы, сплывае на чалавецтва Мая міласэрнасць».

Езу найміласэрнейшы, ад Цябе сыхо-дзіць усё добрае, памнож у нас ласку, каб мы годна выконвалі ўчынкі міласэрнасці, каб тыя, што на нас глядзяць, праслаўлялі Айца міласэрнасці, які ёсць у небе.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на супольнасць абраных у сваім вінаградніку, на душы святарскія і манаскія, і адары іх моцаю свайго благаслаўлення, а дзеля пачуццяў Сэрца Сына свайго, у якім душы гэтыя прабываюць, удзялі ім моцы і святла свайго, каб яны маглі весці іншых па дарогах збавення і разам спявалі хвалу Твёй бясконцай міласэрнасці на векі вечныя. Амэн.
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці.