Трэці дзень

«Сёння прывядзі да Мяне ўсе душы пабожныя і верныя і акуні іх у мора Маёй міласэрнасці; гэтыя душы суцяшалі Мяне на Крыжовым шляху, яны былі кропляюрадасці сярод мора горычы».

Езу найміласэрнейшы, Ты надзвычай шчодра ўдзяляеш свае ласкі са скарбніцы міласэрнасці сваёй. Прымі нас да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго і не адпускай нас з яго навекі. Просім Цябе аб гэтым праз неспасцігальную любоў Тваю, якою палае Тваё Сэрца да Айца Нябеснага.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на душы верныя як на спадчыну Сына свайго і дзеля Яго балеснай Мукі ўдзялі ім сваё благаславенне і атуляй іх сваёю няспыннаю апекаю, каб не страцілі любові і скарбу святой веры, але каб з усімі Анёламі і святымі праслаўлялі бязмежную міласэрнасць Тваю на векі вечныя. Амэн.
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці