Пяты дзень

«Сёння прывядзі да Мяне душы адлучаных братоў і акуні іх у мора Маёй міласэрнасці; у горкай Муцы яны раздзіралі Мне Цела і Сэрца — Мой Касцёл. Калі яны вяртаюцца да еднасці з Касцёлам, гояцца Мае раны, і такім чынам яны прыносяць Мне па-лёгку ў Муцы».

Езу найміласэрнейшы, Ты — сама даб-рыня і не адмаўляеш у святле тым, хто просіць Цябе. Прымі да дому Найлітасці-вейшага Сэрца свайго душы нашых адлучаных братоў, прыцягні іх сваім святлом да еднасці з Касцёлам і не адпускай іх з дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго. Учыні, каб і яны праслаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй.

Ойча спрадвечны, глянь міласэрна на душы братоў нашых адлучаных, асабліва тых, хто растраціў даброты Твае і злоўжы-ваў ласкамі Тваімі, упарта прытрымліваючыся сваіх памылковых поглядаў. Не глядзі на іх памылкі, але глядзі на любоў Сына свайго і на горкую Муку Ягоную, якую Ён прыняў дзеля іх, таму што і яны прабываюць у Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Учыні, каб і яны праслаўлялі вялікую міла-сэрнасць Тваю на векі вечныя. Амэн.
 

Вяночак да Божай Міласэрнасці