СУТНАСЦЬ НАБАЖЭНСТВА ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Чалавецтва не знойдзе супакаення, пакуль не звернецца
з даверам да Маёй Міласэрнасці.
                                                                   Словы Пана Езуса да с. Фаустыны

1. Давер вызначае нашыя адносіны да Бога. Ён уключае ў сябе не толькі цноту надзеі, але таксама цноту жывой веры, пакоры, вытрымкі і жалю за ўчыненыя правіны. Гэта давер дзіцяці, якое ў любой сітуацыі бязмежна давярае міласэрнай любові і ўсемагутнасці нябеснага Айца. Давер да такой ступені ўяўляе сабою сутнасць набажэнства да Божай Міласэрнасці, што без яго гэтае набажэнства не існуе, бо першым і асноўным выразам пашаны да Божай Міласэрнасці з'яўляецца менавіта акт даверу. Ужо адна толькі духоўная пастава даверу (без практыкавання іншых формаў культу) гарантуе душы ласкі Божай Міласэрнасці. «Неспасцігальныя ласкі, — абяцаў Пан Езус, — я жадаю ўдзяляць душам, якія спадзяюцца на Маю міласэрнасць» (687). «Няхай з вялікім даверам набліжаюцца да гэтага мора міласэрнасці: грэшнікізнойдуць апраўданне, а праведныя будуць умацаваныя ў добрым. Таму, хгпо спадзяваўся на Маю міласэрнасць, у хвіліну яго смерці Янапоўню душу сваім Божым спакоем» (1520). Давер з'яўляецца не толькі самой сутнасцю, душою гэтага набажэнства, але і ўмоваю чэрпання ласкаў. «Ласкі з Маёй міласэрнасці, — казаў Пан Езус сястры Фаустыне, — чэрпаюцца адною пасудзінаю, а гэтаю пасудзінаю з'яўляецца давер. Чым больш душа давярае, тым больш атрымае. Вялікая для Мяне радасць — душы, які маюць бязмежны дсшер, бо ў такія душыЯпераліваю ўсе скарбы сваіх ласкаў. Ярадуюся, што яны жадаюць шмат, бо Маё жаданне — даваць шмат, прычым вельмі шмат» (1578). «Душа, якая даверыцца Маёй міласэрнасці, будзе самаю шчасліваю, бо Я сам буду аб ёй клапаціцца» (1273). «Ніводная душа, якая прасіла Мяне аб міласэрнасці, не была падманута і не зведала сораму. Асабліва Мне падабаецца душа, якая даверылася Маёй дабрыні» (1541).

2. Міласэрнасць вызначае нашыя адносіны да кожнага чалавека. Пан Езус сказаў сястры Фаус-тыне: «Мнепатрэбны (...) учынкіміласэрнасці,якія павінны вынікаць з любовг да Мяне. Міласэрнасць ты павінна аказваць заўсёды і ўсюды, не можаш ад гэтага ні ўхіліцца, ні адмовіцца, ні апраўдацца. Я даю табе тры спосабы ажыццяўлення
міласэрнасці да бліжніх: першы — учынак, другі — слова, трэці — малітва. У гэтых трох ступенях заключаецца ўся паўната міласэрнасці, у іх — бясспрэчны доказ любові да Мяне. Такім чынам душа праслаўляе і ўшаноўвае Маю міласэрнасць» (742).

Дзейсная любоў да бліжняга з'яўляецца таксама ўмоваю атрымання ласкаў.
«Калі душа не ажыццяўляе міласэрнасці якім-небудзьчынам,— нагадаў Пан Езус евангельскую думку, — яна не атпрымае Маёй міласэрнасці ў дзень суда. О, калі б душы ўмелі збіраць для сябе вечныя скарбы, яны б не былі асуджаныя, бо папярэджвалі б суд Мой сваёю міласэрнасцю» (1317).

Пан Езус жадае, каб Яго ўшанавальнікі на працягу дня выконвалі хаця б адзін учынак міласэрнасці з любові да Яго. «Дачка мая, — гаварыў Пан Езус сястры Фаустыне, — ведай, штпо Маё Сэрца — гэmа сама міласэрнасць. 3 гэпгага мора міласэрнасці сплываюць ласкі на ўвесь свем (...). Я жадаю, каб сэрца тпваё [было] сядзібаю Маёй мгласэрнасці. Я жадаю, каб гэтпая міласэрнасць сплывала на ўвесь светп праз тваё сэрца. Хто б ні наблізіўся да цябе, няхай не адыдзе без той веры ў Маю міласэрнасць, якой Я такмоцна жадаю для душаў» (1777).